Выбары прэзідэнта Украіны. За мяжой будзе адчынены 101 выбарчы ўчастак

30 марта 2019

Ва Украіне ўжо заўтра пройдуць прэзідэнцкія выбары. За межамі краіны для галасавання адкрыюць 101 выбарчы ўчастак. 2 з іх - у Беларусі (у пасольстве ў Мінску і ў консульстве ў Брэсце). Назіраць за выбарчым працэсам ва Украіне будуць больш як 2 тысячы прадстаўнікоў з 16 краін і 15 міжнародных арганізацый. Выбарчыя ўчасткі ўзятыя пад ахову. МУС засведчыла, што гатова да любых нестандартных сітуацый у дзень галасавання. 

Іван Стойка, саветнік міністра ўнутраных спраў Украіны: "Каля 30 тысяч выбарчых камісій узятыя пад кругласутачную ахову. 60 тысяч праваахоўнікаў будуць працаваць на гэтых участках, больш як 70 тысяч - у іншых месцах: гэта ахова стратэгічных аб'ектаў, патруляванне вуліц, ахова і суправаджэнне міжнародных назіральнікаў".