ВПС Ірака падчас авіяўдараў знішчылі больш як 50 баевікоў "Ісламскай дзяржавы"

17 марта 2015

Аперацыя праходзіла ў правінцыі Анбар у цэнтральнай частцы краіны. Як паведамляе армія Ірака, сярод ліквідаваных джыхадыстаў - замежныя наёмнікі, а таксама некалькіх камандзіраў групоўкі. Паводле звестак экспертаў, у радах "Ісламскай дзяржавы" - парадку 30-ці тысяч экстрэмістаў. З тэрарыстамі змагаюцца ўрадавыя войскі Сірыі і Ірака, міжнародная кааліцыя на чале з ЗША, а таксама іракскія і сірыйскія курды.