ВУП Еўрасаюза ўпаў на рэкордныя 14,4 %
31 июля 2020
Пандэмія каранавіруса працягвае ўдараць па эканамічных паказчыках у свеце. ВУП Еўрасаюза ў другім квартале ўпаў на рэкордныя 14,4 %. Гэта самае сур'ёзнае зніжэнне з пачатку назіранняў у 1995 годзе, паведамляе Еўрастат. ВУП асноўных эканомік супольнасці - Францыі і Германіі - скараціўся на 10 і 11,7 % адпаведна. Найбольшы спад назіраецца ў Іспаніі - больш за 22%. Эксперты спадзяюцца, што рэцэсія еўрапейскай эканомікі закончыцца ў трэцім квартале. Аптымістычныя прагнозы гучаць у дачыненні да Сербіі. Па выніках чэрвеня прамысловая вытворчасць там вырасла на 2,5 % Асаблівы рост дэманструюць перапрацоўчая і будаўнічая прамысловасць.













