Вулкан Кілаўэа працягвае разбураць Гаваі

22 мая 2018

Патокі лавы расцякліся ўжо на 24 кіламетры і дасягнулі вод Ціхага акіяна. Сутыкненне распаленых патокаў і вады справакавала з'яўленне ў паветры таксічных аблокаў. На востраве працягваецца эвакуацыя - свае дамы пакінулі амаль 10 тысяч чалавек. Над Гаваямі з-за выкідаў попелу і густога смогу забаронены палёты.