Вулкан вывяргаецца на Філіпінах

23 января 2018

Фантаны лавы над кратарам Маён дасягалі 700 метраў у вышыню, а слуп попелу падняўся на 3 кіламетры. Найбліжэйшыя гарады накрыў густы попелапад. Бачнасць у момант стала нулявой, як быццам сярод белага дня пачалася ноч. Улады паднялі ўзровень небяспекі да чацвёртага з пяці магчымых. Гэта значыць, што ў найбліжэйшыя дні можа адбыцца яшчэ больш магутнае вывяржэнне. Зона эвакуацыі вакол агністай гары пашырылася да 8 кіламетраў. У цэнтрах часовага размяшчэння знаходзіцца звыш 30 тысяч філіпінцаў.