Вулкан Этна зноў актывізаваўся

30 декабря 2013

І зусім іншае відовішча - спякотнае - гэтымі днямі на Сіцыліі. Напярэдадні Новага года тут можна назіраць натуральны прыродны феерверк - самы актыўны ў Еўропе вулкан Этна зноў актывізаваўся. Мінулай ноччу ў выніку вывяржэння адбыўся чарговы выкід попелу. Тым не менш яго колькасць аказалася некрытычнай, аэрапорт Сіцыліі працуе ў звыклым рэжыме. Паводле слоў спецыялістаў, бяспецы жыхароў у навакольных раёнах нішто не пагражае.