Вулкан Агунг на Балі на мяжы вывяржэння

23 сентября 2017

Улады аб’явілі вышэйшую ступень небяспекі з-за яго ўзрослай актыўнасці. Раней тысячы жыхароў і турыстаў былі эвакуіраваныя з вострава. Астатніх людзей заклікаюць пакінуць раён у радыусе не меней як 9 кіламетраў ад вулкана. Зараз над адным з самых папулярных месцаў вострава (святой гарой Агунг) падняўся дым. Паведамляецца аб бесперапынных сейсмічных штуршках у наваколлях вулкана. Назіраюцца таксама прыкметы пад’ёму магмы да паверхні.