Першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы не выявіў пераможца - такія папярэднія вынікі галасавання. Паводле іх, на першым месцы кандыдат ад найбуйнейшай у краіне апазіцыйнай партыі "Закон і справядлівасць" Анджэй Дуда - у яго амаль 35% галасоў выбаршчыкаў. Другое месца займае дзеючы кіраўнік дзяржавы Браніслаў Камароўскі - ён набраў крыху больш за 32% галасоў. Абодва кандыдаты падкрэслілі, што іх чакае напружаная барацьба за прэзідэнцкае крэсла. Другі тур выбараў прызначаны на 24 мая.













