Другі чалавек у свеце вылечыўся ад ВІЧ-інфекцыі

11 марта 2020
Гэта 40-гадовы Адам Кастыльеха з Лондана. Яму перасадзілі касцявы мозг ад донара з прыроджанай мутацыяй, якая зніжае верагоднасць заражэння. Ужо 30 месяцаў пасля аперацыі мужчына не прымае антырэтравірусных прэпаратаў, аднак ВІЧ у яго аналізах так і не з'явіўся зноў. Раней падобная перасадка касцявога мозгу з той жа мутацыяй дапамагла вылечыцца ад ВІЧ першаму ў свеце чалавеку - так званаму берлінскаму пацыенту Цімаці Браўну.