Вадалазы МНС Расіі паднялі з дна Чорнага мора другі бартавы самапісец Ту-154, што разбіўся 25 снежня. Чорная скрыня - у добрым стане. У найбліжэйшы час яе адправяць на расшыфроўку. Звесткі з яшчэ аднаго самапісца ўжо атрымліваюць спецыялісты. Трэцяя чорная скрыня лакалізавана, але пакуль не паднята з вады. Што тычыцца версій крушэння, то няштатная сітуацыя на борце самалёта магла адбыцца з-за закрылак, якія не ўвабраліся. Пра гэта гаворыць запіс апошняй размовы пілотаў, яна аказалася ў распараджэнні расійскіх СМІ. Ахвярамі катастрофы, нагадаем, сталі 92 чалавекі. Як заявіў Міністр абароны Сяргей Шайгу, сёння сем'ям загінуўшых пачнуць выплачваць матэрыяльную дапамогу.













