Як перадае інфармагенцтва "Блумберг", адміністрацыя амерыканскага прэзідэнта разглядае ў якасці варыянта гарады Ханой, Дананг і Хашымін. Раней у Белым доме сказалі, што саміт пройдзе да канца лютага. Першая ў гісторыі сустрэча лідараў ЗША і КНДР адбылася мінулым летам у Сінгапуры. Па яе выніках Дональд Трамп і Кім Чэн Ын абвясцілі аб гатоўнасці Пхеньяна да поўнага раззбраення Карэйскага паўвострава, а Вашынгтон абавязаўся падаць КНДР гарантыі бяспекі.
Другая сустрэча лідараў ЗША і Паўночнай Карэі можа прайсці ў В'етнаме
21 января 2019













