Другая хваля эпідэміі COVID-19

7 сентября 2020

Другая хваля эпідэміі COVID-19 у Ізраілі


Ізраіль сутыкнуўся з ростам ліку заражэнняў COVID. Колькасць памерлых ад хваробы пераваліла за тысячу. Урад ізноў узмацніў жорсткасць каранцінных мер у шэрагу гарадоў краіны. У прыватнасці, цалкам забаронена ўсякае перамяшчэнне па начах.  Створаны таксама спецыяльныя армейскія падраздзяленні, якія дастаўляюць захварэўшых у бальніцы і адсочваюць іх кантакты. 

Іспанцы патрабуюць адмены COVID-абмежаванняў


Тым часам на планеце шырыцца рух праціўнікаў абмежаванняў.  Маніфестанты ў Іспаніі патрабавалі зняць усякія COVID-каранціны, а таксама заняцца Білам Гейтсам і мабільнымі сеткамі 5-G, якія, нібыта, вінаватыя ў распаўсюджванні хваробы.  Аналагічныя акцыі пратэсту прайшлі ў Бельгіі і Францыі.

Наведвальнікі лонданскага рынку адмовіліся ад масак

А брытанцы пратэставалі супраць каранціну незвычайна.  На адкрыццё новага лонданскага кветкавага рынку большасць наведвальнікаў прыйшло без масак, нягледзячы на тое, што іх нашэнне ў краіне абавязковае. Улады ў адказ абмежавалі доступ на рынак.