Уступае ў сілу пагадненне аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрасаюзам.

1 ноября 2014
З сённяшняга дня часткова ўступае ў сілу пагадненне аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрасаюзам. Тая частка палажэнняў, у якой размова ідзе наконт з'яўлення зоны свабоднага гандлю, пачне дзейнічаць не раней чым праз год і два месяцы. Палітычная частка пагаднення аб асацыяцыі была падпісаная вясной у Бельгіі. Эканамічны блок дакумента напрыканцы чэрвеня зацвердзіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. У верасні прайшлі перамовы з удзелам Еўрапейскага саюза, Украіны і Расіі. На іх былі ўнесеныя зменяненні ў палажэнні дакумента, у якіх размова ішла пра зону свабоднага гандлю.