Сустрэча ў "нармандскім фармаце" на ўзроўні кіраўнікоў МЗС пройдзе 11 чэрвеня

6 июня 2018

Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Расіі Рыгор Карасін. Ён запэўніў, што закрытых тэм па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне не будзе. Бакі маюць намер абмяркоўваць усе пытанні, у тым ліку знаходжанне міратворцаў ААН у Данбасе. Чакаецца, што сустрэча адбудзецца ў Берліне.