Cустрэча прэзідэнта ЗША і лідара Паўночнай Карэі можа быць адкладзена

23 мая 2018

Першая ў гісторыі сустрэча прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і лідара Паўночнай Карэі Кім Чен Ына можа быць адкладзена. Гэта будзе залежаць ад таго, ці выканае Пхеньян пэўныя ўмовы з боку Вашынгтона, сказаў кіраўнік Белага дома. Пры гэтым ён не стаў раскрываць, чаго менавіта дабіваецца амерыканскі бок. Калі саміту ў Сінгапуры 12 чэрвеня не будзе на гэты раз па прычыне ваенных вучэнняў ЗША і Паўднёвай Карэі, то магчыма, ён пройдзе пазней, дадаў Трамп. Падчас перамоў планавалася абмеркаваць, у прыватнасці, ядзернае раззбраенне КНДР.