Сустрэча прадстаўнікоў Расіі і ЗША па падрыхтоўцы да канферэнцыі па Сірыі адкладваецца

27 августа 2013

Сустрэча прадстаўнікоў Расіі і ЗША па падрыхтоўцы да канферэнцыі па Сірыі Жэнева-2 адкладваецца. Як адзначылі ў амерыканскім дзярждэпартаменце, гэта звязана з незавершанымі кансультацыямі па пытанні выкарыстання хімічнай зброі ў Сірыі. Пры гэтым падкрэсліваецца, што адміністрацыя Абамы не мае намеру адмаўляцца ад самой ідэі правядзення міжнароднай канферэнцыі ў Гаазе па мірным урэгуляванні палітычнага крызісу ў Сірыі.