Успышка ліхаманкі Эбола можа прывесці да сусветнага крызісу

16 августа 2014
А на стабілізацыю сітуацыі спатрэбіцца як мінімум паўгода. Такую заяву зрабілі прадстаўнікі арганізацыі Урачы без межаў… Выступаючы ў Жэневе, міжнародны прэзідэнт арганізацыі Джаана Лю адзначыла, што вірус значна больш небяспечны і сур'ёзны, чым меркавалі эксперты. Раней СААЗ заявіла пра востры недахоп бальнічных коек у новых лячэбных цэнтрах Афрыкі. Паводле звестак арганізацыі, у Ліберыі, Сьера-Леоне і Нігерыі ахвярамі віруса Эбола сталі ўжо 1145 чалавек, а заражаны яшчэ 2 тысячы.