Успышка адру ва Украіне

18 января 2018

За апошнія два тыдні больш за тысячу новых выпадкаў захворвання. Хоць за ўвесь мінулы год было менш як 5 тысяч. Памерлі ад захворвання паводле афіцыйных даных 7 чалавек. У Адэскай вобласці з-за адру прадоўжылі школьныя канікулы. Урачы гавораць, галоўная прычына - нізкі ўзровень вакцынацыі. Дарэчы, інфекцыя ўжо перайшла польскую мяжу. Захворванне дыягнаставалі ў дваіх украінцаў, якія працавалі там на мясакамбінаце.