Услед за Польшчай прымаць нафту па "Дружбе" адмовіліся Чэхія і Германія

25 апреля 2019

У Еўропе растуць скаргі на няякасную нафту з Расіі. Услед за Польшчай прымаць чорнае золата па "Дружбе" адмовіліся Чэхія і Германія. Мінск паведаміў аб сітуацыі Маскве, дабавіўшы, што працягвае прапампоўку нафты ў бок Украіны. Варшава ў сваім паведамленні адзначала, што працяг транзіту з павышаным утрыманнем хларыдаў стварае рызыку сур'ёзнай прамысловай аварыі для НПЗ лагістычнай сістэмы. У Маскве сёння правядуць нараду па пытанні якасці нафты з удзелам беларускага боку.