Услед за Германіяй Фінляндыю захліснула хваля сэксуальных злачынстваў

10 января 2016

Паводле слоў намесніка начальніка паліцыі горада Хельсінкі, пасля наплыву бежанцаў, у краіне ў разы ўзрасла колькасць нападаў на жанчын. У навагоднюю ноч на падземнай станцыі сталічнага чыгуначнага вакзала паліцыя здолела прадухіліць разгул гвалту.

Калі б не аператыўныя дзеянні праваахоўнікаў, магла б паўтарыцца гісторыя, якая адбылася ў нямецкім Кёльне. Там у паліцыю пададзена 379 заяў. Пры гэтым 40% пацярпелых заявілі аб учыненых супраць іх злачынствах сэксуальнага характару.