Усеагульная забастоўка ў Францыі. Прэм'ер-міністр аб’явіць аб уступках

11 декабря 2019
Ужо 6 дзён працягваецца ўсеагульная забастоўка ў Францыі. Напярэдадні на вуліцы з пратэстамі супраць пенсіённай рэформы выйшлі больш за 800 тысяч чалавек. Лідары прафсаюзаў абяцаюць весці барацьбу нават у пярэдадзень  калядных святаў.  Зрэшты,  усё яшчэ можа змяніцца. Сёння з доўгачаканай прамовай выступіць прэм'ер-міністр Францыі Эдуар Філіп. Ён прадставіць план па рэформе з пэўнымі ўступкамі, накіраванымі на змяненне сітуацыі ў краіне.