Усеагульная забастоўка. Пратэсты ў Барселоне не сціхаюць

19 октября 2019

Чарговую гарачую ноч перажыла Барселона. Пацярпелых падчас пратэстаў ужо амаль сотня. Дзясяткі чалавек затрыманыя. Усеагульная забастоўка, што прайшла ў пятніцу і на якую таксама сцягваліся натоўпы людзей з суседніх гарадоў,  ізноў перарасла ў баі з паліцыяй. 

Праваахоўнікі пусцілі ў ход слёзатачывы газ і  ўпершыню за час мітынгаў  вадамёты.