Усеагульная забастоўка дзяржслужачых пройдзе сёння ў Францыі

10 октября 2017

У ёй могуць прыняць удзел каля 5 з паловай мільёнаў чалавек. Акцыя стане адказам на праграму эканамічных рэформ прэзідэнта Эмануэля Макрона. Ключавыя прэтэнзіі маніфестантаў - патэнцыяльная небяспека скарачэння рабочых месцаў і адсутнасць індэксацый зарплат. Як піша "Фігаро", стачка стане самым вялікім выпрабаваннем для Макрона. Яна закране не толькі дзяржустановы, але і аэрапорты Парыжа, Ніцы, Ліёна і іншых гарадоў. Пратэсты могуць скараціць на траціну колькасць авіярэйсаў.