Сусветны банк вылучыў сто мільёнаў долараў на барацьбу з ліхаманкай Эбола

31 октября 2014

З дапамогай гэтых сродкаў у дзяржавы Заходняй Афрыкі плануецца прыцягнуць больш медыкаў з іншых краін. Як ацэньвае ААН, у найбліжэйшыя месяцы рэгіёну спатрэбіцца яшчэ некалькі тысяч дактароў. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, колькасць ахвяраў ліхаманкі Эбола ў Афрыцы наблізілася да 5000. Каля 14000 заразіліся.