Сусветны банк і МВФ занепакоеныя непрыняццем ЗША антыкрызіснага плана

13 октября 2013

Да магчымага дэфолту засталіся чатыры дні. Пра гэта нагадаў кіраўнік Сусветнага банка Джым Ен Кім, заклікаўшы амерыканскіх палітыкаў у экстранным парадку знайсці вырашэнне праблемы. Бяздзейнасць, на думку Кіма, можа прывесці да павышэння працэнтаў па пазыках, падзення даверу на сусветных рынках і запаволення тэмпаў росту. Белы дом і апазіцыя ў Кангрэсе ніяк не могуць дамовіцца па федэральным бюджэце на будучы фінансавы год, які пачаўся 1 кастрычніка. Экстраннае пасяджэнне Сената завяршылася безвынікова. Сёння перамовы адновяцца.