Сусветны банк гатовы выдзеліць 12 мільярдаў долараў на барацьбу з COVID-19

5 марта 2020
Яшчэ больш  чым 8 мільярдаў плануе патраціць на гэта кангрэс ЗША. Рост сусветнай эканомікі ў 2020 годзе запаволіцца з-за распаўсюджвання каранавіруса. Гэта заявіла дырэктар-распарадчык МВФ Крысталіна Георгіева.


11 ахвяр COVID-19 у ЗША

У ЗША ад ускладненняў, выкліканых COVID-19, памерлі яшчэ 2 чалавекі. Агульная колькасць ахвяр узрасла да 11. У 16 штатах інфікаваны 150 чалавек. Пры гэтым у Каліфорніі быў зафіксаваны першы смяротны выпадак.  У штаце ўвялі рэжым надзвычайнага здарэння. 


285 выпадкаў заражэння COVID-19 у Францыі

У Францыі медыкі зафіксавалі 285 выпадкаў заражэння каранавірусам, а ў Швецыі інфікаваных звыш 50.