Сусветна вядомы мастак-графітыст Бэнксі адкрывае маштабную выставу ў Нью-Ёрку

9 октября 2013

Усе жадаючыя змогуць убачыць работы аўтара на вуліцах Манхэтэна аж да канца месяца. Нагадаем, у ЗША з пачатку кастрычніка з-за бюджэтнага крызісу зачыненыя ўсе музеі і галерэі, як і іншыя дзяржустановы. Таму выстава брытанца адназначна будзе карыстацца вялізнай папулярнасцю.
Бэнксі - псеўданім скандальна вядомага англійскага андэграунднага мастака і палітычнага актывіста, чыя асоба толкам дагэтуль не раскрыта.