Усекітайскі народны сход пачаў працу

22 мая 2020
Парламент Кітая адкрыў штогадовую сесію, перанесеную праз эпідэмію каранавіруса.  Цырымонія адкрыцця адбылася ў Доме народных сходаў у цэнтры сталіцы КНР. Кітайскія дэпутаты, выконваючы ўсе санітарныя меры, абмяркуюць сацыяльна-эканамічныя дасягненні і перспектывы далейшага развіцця краіны на наступную пяцігодку, а таксама разгледзяць шэраг новых праектаў і пытанні нацбяспекі ў асобных рэгіёнах.