У Сірыі збіты расійскі ваенна-транспартны верталёт

1 августа 2016

Сёння расійскі ваенна-транспартны верталёт Мі-8 - быў збіты ў сірыйскай правінцыі Ідліб у выніку абстрэлу з зямлі. Усе 5 чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі. Паводле інфармацыі Мінабароны Расіі, верталёт вяртаўся на авіябазу Хмеймім, даставіўшы гуманітарную дапамогу ў горад Алепа. Нагадаем, гуманітарныя калідоры каля Алепа на мінулым тыдні арганізавалі расійскія і сірыйскія спецыялісты. Там знаходзіцца ўся інфраструктура, падключана электрычнасць, ёсць водазабеспячэнне.