Усе целы апазнаныя: колькасць загінуўшых у Керчы павялічылася да 20

18 Кастрычніка 2018

Усе ахвяры трагічных падзей у Керчы апазнаныя. На гэты момант колькасць загінуўшых складае ўжо 20 чалавек, з іх 15 - студэнты.

Нагадаем, учора ў політэхнічным каледжы ў Керчы навучэнец 4-га курса 18-гадовы Уладзіслаў Раслякоў узарваў самаробную бомбу, а затым пачаў страляніну. Падлетак пранёс у каледж стрэльбу і два заплечнікі, набітыя патронамі. У Сетку выклалі жудасныя кадры, знятыя вучнямі каледжа ў першыя хвіліны пасля нападу.

Пасля ўчыненай расправы злачынца пакончыў з сабою. Яго матывы дагэтуль невядомыя. Паводле адной з версій, на злачынства маладога чалавека мог навесці канфлікт з настаўнікамі.

Святлана Пятрэнка, афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Расіі: "Зараз на месцы працягвае працаваць следча-аператыўная група, збіраюцца прадметы і сляды, якія маюць значэнне для расследавання, працягваюцца допыты сведак і відавочцаў, неўзабаве будуць прызначаныя судова-медыцынскія і іншыя экспертызы".

Сёння ў Крыме пачынаецца трохдзённая жалоба - па загінуўшых смуткуе і ўвесь свет. Заняткі ў Керчынскім політэхе адмененыя, аднак школьнікі і студэнты іншых навучальных устаноў выйдуць на заняткі, як звычайна. У гарадской адміністрацыі паведамляюць: школы і дзіцячыя сады будуць пад узмоцненай аховай, у тым ліку супрацоўнікаў Расгвардыі.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя