Усё больш краін у свеце адмаўляюцца ад жорсткіх абмежаванняў у барацьбе з COVID-19

9 апреля 2020
У Славеніі ўжо на наступным тыдні пачнуць працаваць магазіны тэхнікі і будматэрыялаў. Адновіць працу сектар аўтапаслуг. Гэта заявіў міністр эканамічнага развіцця і тэхналогій краіны. Такім чынам Любляна далучылася да Аўстрыі, Чэхіі, Даніі і Нарвегіі, якія таксама заявілі аб змякчэнні каранціну. У дзяржавах на працу выйдуць прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу. Забароны хочуць аслабіць пасля каталіцкага Вялікадня.