Усе білеты на цырымоніі адкрыцця і закрыцця Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане прададзены

19 января 2018

Арганізатары Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане паведамілі аб рэалізацыі амаль 70 % білетаў на спаборніцтвы. Прададзены ўсе білеты на цырымоніі адкрыцця і закрыцця, спаборніцтвы па фігурным катанні (у мужчынскім адзіночным катанні) і кёрлінгу, а таксама матчы жаночай зборнай па хакеі. Паспяхова праходзіць рэалізацыя білетаў на Паралімпійскія гульні.