У Парыжы адбылася незвычайная выстава, прысвечаная выхаду новай серыі "Бандзіяны"

12 октября 2015

У Парыжы адбылася незвычайная выстава, прысвечаная выхаду новай серыі "Бандзіяны" - "007: Спектр". Хітом аўтапрабегу ля Трыумфальнай аркі стаў спецыяльна распрацаваны для суперагента канцэптуальны суперкар "Астан Марцін DB10". Як высветлілася, стваральнікі новай серыі патрацілі на стварэнне аўтамабіляў агента-007  37 мільёнаў долараў. Толькі суперкараў "Астан Марцін" англічане стварылі 10, 7 з іх былі пабітыя падчас здымак. Агульны бюджэт карціны склаў 270 мільёнаў. Сусветная прэм'ера адбудзецца 6 лістапада.