Усе альбомы групы "Бітлз" упершыню з'явяцца ў інтэрнэт-сэрвісах патокавай музыкі

24 декабря 2015

Нечаканы падарунак да Раства сёння атрымаюць усе прыхільнікі легендарнай Ліверпульскай чацвёркі. Усё 13 альбомаў групы "Бітлз" упершыню з'явяцца ва ўсіх папулярных інтэрнэт-сэрвісах патокавай музыкі. Дагэтуль музыку Джона, Пола, Джорджа і Рынга афіцыйна праз патокавыя сэрвісы паслухаць было немагчыма. Паводле слоў экспертаў, выхад у паток блакіравалі гуказапісвальныя кампаніі дзеля атрымання прыбытку ад перавыдання альбомаў на "фізічных" носьбітах.