Час дзейнічаць! Кліматычны саміт стартаваў у Мадрыдзе

2 декабря 2019
Маштабны Кліматычны саміт ААН стартаваў сёння ў Мадрыдзе. У ім прымаюць удзел прадстаўнікі 196 краін, у тым ліку дэлегацыя з Беларусі. Сярод удзельнікаў і высокія госці - у сталіцу Іспаніі прыедуць 50 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. "Час дзейнічаць!" - такі галоўны лозунг канферэнцыі, а яго ключавая мэта - рашэнне адкрытых пытанняў Парыжскага пагаднення. Дарэчы, у Мадрыдзе з сённяшняга дня - павышаныя меры бяспекі. Каля 5 тысяч праваахоўнікаў будуць сачыць за парадкам у горадзе ў дні саміту.