Упершыню за апошнія гады вырасла яўка на выбарах у Еўрапейскі парламент.

27 мая 2019

Аддаць свае галасы прыйшлі амаль 51 працэнт.

Еўраскептыкі ўзмацнілі свае пазіцыі ў шэрагу краін. Так, партыя "Брэксіту" на выбарах у Злучаным Каралеўстве атрымала большасць. На другім месцы - ліберал-дэмакраты, якія супраць выхаду Лондана з ЕС. 

У Францыі партыя "Нацыянальнае аб'яднанне"  таксама лідзіруе. Марын Ле Пен выступіла за роспуск ніжняй палаты парламента. На другім - партыя Эмануэля Макрона, чые пазіцыі пахіснуліся з-за пратэстаў "жоўтых камізэлек". 

У Італіі выбаршчыкі выказалі давер кіруючай партыі "Ліга Поўначы". 

У Венгрыі пераканаўчую перамогу атрымлівае кіруючая партыя "Фідэс". У Нідэрландах і Даніі партыі еўраскептыкаў прайгралі.