Узрасла колькасць ахвяр выбуху на нелегальнай нафтавай свідравіне ў Інданезіі

26 апреля 2018

У Інданезіі колькасць ахвяр выбуху на нелегальнай нафтавай свідравіне ўзрасла да 18 чалавек. Яшчэ 40 супрацоўнікаў з цяжкімі траўмамі застаюцца ў бальніцах. Нагадаем, трагедыя адбылася ўчора ў правінцыі Ачэх. Інцыдэнт здарыўся падчас працэсу здабычы нафты. Верагодная прычына надзвычайнага здарэння - разліў гаручага рэчыва, які выклікаў выбух і моцны пажар. Дарэчы, з агнём экстранныя службы змагаюцца дагэтуль. На нафтавым радовішчы працягваецца выратавальная аперацыя. Колькасць ахвяр можа ўзрасці.