У Індыйскім акіяне аднавіліся пошукі Боінга-777

6 октября 2014

У Індыйскім акіяне аднавіліся пошукі зніклага малайзійскага Боінга-777. У аперацыі задзейнічаны тры судны. Раён, які плануецца абследаваць, знаходзіцца амаль за дзве тысячы кіламетраў ад заходняга ўзбярэжжа Аўстраліі. Нагадаем, авіялайнер рэйсам Куала-Лумпур - Пекін знік з экранаў радараў у ноч на 8 сакавіка. Як мяркуюць, ніхто не выжыў.