Магчыма Дональду Трампу спатрэбіцца дазвол кангрэса на скасаванне антырасійскіх санкцый

16 февраля 2017

Амерыканскі парламент разглядае законапраект, які запатрабуе ад Дональда Трампа атрымліваць дазвол кангрэса на скасаванне антырасійскіх санкцый. Аўтары дакумента - група сенатараў і членаў палаты прадстаўнікоў. Калі законапраект будзе прыняты, скасаванне або змякчэнне санкцый стане магчымым толькі ў выпадку адабрэння кангрэсам. Для гэтага прэзідэнт ЗША павінен падаць пісьмовае абгрунтаванне такога кроку.