Магчымая прычына стральбы - сварка з аднакласнікамі

21 марта 2018

Прычынай стральбы ў школе горада Шадрынска Курганскай вобласці Расіі магла стаць сварка паміж аднакласнікамі. Гэта паведамляюць мясцовыя СМІ. Падкрэсліваецца, што напад учынілі тры дзяўчынкі. Акрамя пнеўматычнага пісталета ў іх былі яшчэ і нажы. Нагадаем, раней паведамлялася, што 13-гадовая школьніца адкрыла стральбу па аднакласніках. Сінякі і ранкі атрымалі сем навучэнцаў.

І літаральна толькі што стала вядома пра другі інцыдэнт - ужо ў школе Валакаламска. 23 вучні шпіталізаваныя пасля распылення газавага балончыка. Ім аказана дапамога. Акалічнасці здарэння ўжо ў наступным выпуску.