Кааліцыя, якую ўзначальваюць ЗША, атакавала праўрадавыя сілы ў Сірыі

8 февраля 2018
Згодна з заявай Пентагона, гэта быў удар у адказ. Ён адбыўся пасля таго, як праўрадавыя фарміраванні ў арабскай рэспубліцы атакавалі штаб "Сірыйскіх дэмакратычных сіл", дзе прысутнічалі ваенныя саветнікі з Амерыкі. У Пентагоне падкрэсліваюць, што ўдар быў нанесены, каб адбіць агрэсію ў дачыненні да партнёраў, якія ўдзельнічаюць у барацьбе з групоўкай "Ісламская дзяржава".