Сусветная арганізацыя аховы здароўя зноў збярэцца на пасяджэнне па каранавірусе

30 января 2020
Колькасць ахвяр новага тыпу каранавіруса расце. Загінуўшых ужо 170 чалавек, інфікаваных па ўсім свеце амаль 8 000. Першы выпадак зафіксавалі ў Тыбеце. У гэты ж час кітайскія ўрачы назіраюць невялікі спад колькасці новых хворых. Аднак гэты факт не змяншае насцярожанасці сусветнай супольнасці. Сустрэчу па новай пнеўманіі ў Белым доме правёў Дональд Трамп. У найбліжэйшы час ЗША накіруюць у Кітай сваіх экспертаў з цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў. Новае пасяджэнне склікае Сусветная арганізацыя аховы здароўя.

Тэдрас Адханом Гебрэесус, генеральны дырэктар САЗ: "Працяглае павелічэнне колькасці выпадкаў перадачы віруса ад чалавека чалавеку за межамі Кітая, безумоўна, выклікае глыбокую занепакоенасць. Адзначу, што гэтыя лічбы ўсё яшчэ адносна невялікія. Але новая ўспышка эпідэміі па-за Кітаем верагодная. Таму я вырашыў ізноў склікаць надзвычайны камітэт Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, каб высветліць, ці стварае патэнцыяльная ўспышка надзвычайную сітуацыю ў галіне грамадскай аховы здароўя, якая мае міжнароднае значэнне".

Авіякампаніі экстранна адмяняюць палёты ў Кітай

Сусветныя авіякампаніі прыпыняюць палёты ў Кітай - учора пра гэта паведамілі "Канада эйрлайнс" і "Эйр Франс". У Паднябесную таксама часова не лётаюць "Брытыш эйрвэйз" і нямецкая "Люфтганза". “Амерыканскія авіялініі” пакуль не прыпынілі авіяпералёты, але скарацілі колькасць рэйсаў.