Смяротнасць ад COVID за мінулы тыдзень вырасла ў сярэднім па планеце на 10 %. Гэта прывяло да дадатковых 52 тысяч смярцей. Асабліва прыкметны рост гэтага трагічнага паказчыку быў у Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама ў Амерыцы. Лічбы прыводзіць СААЗ.
"Амікрон" заваёўвае планету
У Еўропе адзначаюць рост захворвання на "амікрон". У Вялікабрытаніі зарэгістравана ўжо больш як тысяча выпадкаў заражэння. Спецыялісты адзначаюць меншую смяротнасць гэтага штама: уласна, ад яго пакуль не зарэгістравана ніводнай смерці. Адзінае, захварэўшыя на "амікрон" пакутуюць ад пачуцця стомленасці і галаўнога болю, а ў дзяцей могуць назірацца высыпанні. З'явіліся нават заявы экспертаў, што новы штам можа стаць свайго роду жывой вакцынай. Заражаныя "амікронам" перахварэюць лёгка і пры гэтым абзавядуцца натуральным імунітэтам. Зрэшты, у экспертнай супольнасці няма пакуль на гэты конт адзінага меркавання.













