Смяротнасць ад каранавіруса вышэйшая, чым ад ВІЧ, сухот і малярыі разам узятых за 2020-ы, канстатуе СААЗ. Ад каранавіруса ў свеце ўжо загінулі больш як 3 млн 300 тыс. чалавек. Сітуацыю пагаршае дэфіцыт кадраў у сістэме аховы здароўя: медыкі сыходзяць з-за цяжкіх умоў працы падчас пандэміі.
Штам "амікрон" стаў дамінуючым у ЗША
Новы штам COVID "амікрон" ужо стаў дамінуючым у ЗША. У краіне зарэгістравалі першую смерць, звязаную з ім. У Вашынгтоне ўслед за Нью-Ёркам уводзяць абавязковае нашэнне масак у памяшканнях.
Аўстрыя выйшла з лакдаўна
У Еўропе на фоне распаўсюджвання новага штаму адобрылі яшчэ адну вакцыну - Novavax амерыканскай вытворчасці. Пакуль іншыя краіны супольнасці ўводзяць новыя абмежаванні, Аўстрыя пайшла на паслабленне каранцінных мер: у Вене зноў адкрыліся рэстараны і гатэлі пасля месячнага прастою.













