26 марта 2020
Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя прызнаў каранцін неэфектыўным у барацьбе з каранавірусам. Тэдрас Гебрэесус заклікае зрабіць упор на развіццё сістэмы аховы здароўя і навучанне медперсаналу, выяўленне ўсіх інфікаваных, павелічэнне колькасці тэстаў на каранавірус і адсочванне кантактаў хворых. На сёння самай высокай застаецца смяротнасць у Італіі і Іспаніі. Кітай накіраваў у Італію ўжо трэцюю групу медыкаў, а ў Іспанію з Кітая дастаўлена 15 тон выратавальнага грузу: медыкаменты, маскі і ахоўныя касцюмы.
G20 правядзе экстранны саміт па сітуацыі з COVID-19
Лідары краін "Вялікай дваццаткі" сёння правядуць экстранны саміт па сітуацыі вакол пандэміі каранавіруса. Нарада пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі ў закрытым рэжыме.