А зараз да тэмы COVID. Лік захварэўшых у свеце перавысіў 238 млн. Паводле інфармацыі СААЗ, вытворчасць вакцын зараз складае амаль паўтара мільярда доз за месяц. Гэтага дастаткова для імунізацыі 70 % насельніцтва планеты.
У Сінгапуры забаранілі непрышчэпленым наведваць установы грамадскага харчавання і гандлёвыя цэнтры
Урады ўзмацняюць меры па масавай вакцынацыі. Падыходы ў кожнага свае. У Сінгапуры ўлады забаранілі непрышчэпленым наведваць установы грамадскага харчавання і гандлёвыя цэнтры.
У Нью-Дэлі невакцынаваных супрацоўнікаў дзяржустаноў адхіляць ад працы
У Нью-Дэлі невакцынаваных супрацоўнікаў дзяржустаноў адхіляць ад працы. І гэта прытым, што праз тыдзень Індыя пачынае прымаць чартарныя рэйсы. А з 15 лістапада ўсе турыстычныя.
У Парыжы прад'яўленыя абвінавачанні падазроным у падрыхтоўцы атак на цэнтры вакцынацыі
У Парыжы прад'яўленыя абвінавачанні падазроным у падрыхтоўцы атак на цэнтры вакцынацыі. Вядома, што ўсе затрыманыя па справе блізкія да ўльтраправых арганізацый, якія выступаюць за "народны дзяржпераварот" у Францыі і шэрагу іншых краін.













