Сусветная арганізацыя аховы здароўя аб'яўляе аб пачатку эпідэміі ліхаманкі дэнге на паўночным захадзе Перу

17 мая 2017

Сусветная арганізацыя аховы здароўя аб'яўляе аб пачатку эпідэміі ліхаманкі дэнге на паўночным захадзе Перу - у горадзе П’юра. Колькасць ахвяр віруснага захворвання ўжо дасягнула 19-ці. Усяго, паводле афіцыйных звестак, інфекцыяй заражаныя 3 тысячы 150 чалавек. Больш чым 12 тысяч шпіталізаваныя з падазрэннем на захворванне. Вірус пераносяць камары, таму ложкі ў бальніцах накрываюць маскітнымі сеткамі. Перуанскія ўлады пачалі маштабную кампанію па абкурванні памяшканняў фумігантамі.