Сусветная арганізацыя аховы здароўя аб'явіла аб павышэнні пагрозы распаўсюджвання каранавіруса

28 января 2020
Пагроза распаўсюджвання каранавіруса на сусветным узроўні расце,  заяўляе Сусветная арганізацыя аховы здароўя. Колькасць тых, хто памёр ад пнеўманіі новага тыпу, у Кітаі дасягнула 106 чалавек. Тых, хто заразіўся,  больш  за 4,5 тысячы. Ёсць і добрыя навіны - 60 пацыентаў выпісалі з бальніц. Успышку захворвання, нагадаем, упершыню зафіксавалі напрыканцы снежня ў кітайскім горадзе Ухань. Меркавана, гэта стала вынікам змешвання вірусаў кажаноў і змей. Між тым першы выпадак захворвання пацвердзілі ў Германіі. Мужчына быў ізаляваны. Яго стан  стабільны.