Сусветная арганізацыя аховы здароўя не выключае пандэміі каранавіруса

28 февраля 2020
Сусветная арганізацыя аховы здароўя занепакоеная імклівым распаўсюджаннем COVID-19  і папярэджвае аб верагоднасці пандэміі! За апошнія суткі COVID-19 дабраўся да Нідэрландаў, Літвы, Новай Зеландыі, Мексікі, Сан-Марына і Нігерыі. У Японіі зафіксаваны паўторны выпадак. За суткі вірус у свеце забраў 57 жыццяў, колькасць інфіцыраваных перавышае 83 тысячы.