Наступствы каранавіруса для эканомікі
Ёсць апасенні, што сітуацыя з COVID-19 можа негатыўна адбіцца на сусветнай эканоміцы. У Паднябеснай застаюцца закрытымі ўсе буйныя прадпрыемствы. Пазапланавы водпуск падоўжаны мінімум да канца гэтага тыдня. Прастойваюць заводы аўтаканцэрнаў, такіх як "Фальксваген" і БМВ, не працуюць магазіны "Эпл" і "Сяомі".Тым часам акрамя лайнера Diamond Princess, яшчэ адно судна барозніць мора ўжо другі тыдзень з-за таго, што яго не пускаюць ні ў адзін порт! Прычынай усяму - масавая паніка і апасенні, што на лайнеры могуць быць заражаныя.













